Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Палітычныя дзеячы

Анс Эрнеставіч Даўман нарадзіўся 26 лістапада 1885 года на хутары Крэйпі Рыжскага павета (Латвія) у сялянскай сям’і. Член партыі бальшавікоў з 1904 года (партыйны псеўданім Пуйка). Вучыўся ў Пскоўскім землямерным вучылішчы, якое закончыў у 1906 годзе. Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Пскове і Рызе. У 1911–1914 гадах працаваў землямерам у Віленскай губерні.

Міхал Францішак Карповіч – вядомая постаць, наш «беларускі Радзішчаў», якім можа ганарыцца Камянецкі край. Нарадзіўся будучы асветнік, тэолаг і палітычны дзеяч 4 кастрычніка 1744 года ў Камянцы Берасцейска-Літоўскага ваяводства (цяпер горад Камянец Брэсцкай вобласці) у дробнашляхецкай сям’і.

Пётр Антонавіч Крачэўскі нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў сям’і дыякана вясковай царквы ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён у Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Віленскай духоўнай семінарыі ў 1902 годзе настаўнічаў у Ялоўцы на Беласточчыне і ў Ваўкавыскім павеце.

Перад Першай сусветнай вайной працаваў у Віленскім дзяржаўным банку (1909–1914). Напачатку банкаўскай кар’еры часта трапляў пад пільную ўвагу паліцыі, віной чаму былі яго цесныя сувязі з рознымі палітычнымі групамі. Праца ў банку дала Пятру Крачэўскаму магчымасць наладзіць зносіны са шматлікімі беларусамі, якія займалі пасты ў структурах улады.

Аляксандр Іванавіч Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў г. Брэсце ў сям’і фельчара чыгуначнай бальніцы.

Раман Мар’ян Аляксандравіч Скірмунт нарадзіўся 7 мая 1868 года ў вёсцы Парэчча Пінскага павета (цяпер Пiнскi раён Брэсцкай вобласцi) і належаў да шляхецкага роду Скірмунтаў, вядомага ад пачатку XVI ст.

Старонка 2 з 2